БРСМ праводзіць конкурс на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!»

Напярэдадні Дня роднай мовы Мінскі абласны камітэт БРСМ праводзіць конкурс на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове "Беларуская мова - крыніца натхнення».

Запішы свой выступ на камеру, выкладзі відэа сольнага мастацкага выканання песні ці верша на беларускай мове у сацыяльную сетку Instagram з хэштэгам #святамовы2019 і атрымай каштоўны падарунак.

Конкурс пачнецца 17 лютага i завершыцца 20 лютага ў 12.00.

Без хэштагаў прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.
Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *