В Клецке прошли проводы зимы

У тым, што людзі ўжо засумавалі па цяплу, пераканацца можна было ў мінулую нядзелю: аніякія мароз і вецер не адбілі ахвоту святочна правесці надакучыўшую зіму і сустрэць вясну ў кляччан, якія сабраліся на пляцоўцы ля раённага Цэнтра культуры, дзе наладзіў народнае гулянне Морацкі СДК.

І на імправізаванай сцэне, і ў гандлёвых палатках прывабна залаціліся намасленыя бліны – сімвалы сонца. Задобранае свяціла ззяла так, што, здавалася, пад нагамі не снег рыпіць, а пераліваюцца ўсім багаццем колераў сапраўдныя дыяменты. Не пабаяліся холаду і малыя жыхары Клецка: каб не замерзнуць, весела скакалі пад звонкія песні марачакоў і спадзяваліся, што бацькі не адмовяць у забаве, якая магчыма толькі раз у год менавіта на Масленіцу – пракаціцца па гораду на прыгожа прыбраных санях, або проста пагладзіць коней, на вупражы якіх так прывабна звінелі вясёлыя бразготкі, быццам упэўнена абвяшчалі хуткі прыход вясны.

Вера Кавалеўская.
Фота Яўгеніі Семянчук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *