Работнікі МНС правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі Клецкага раёна

Сумесная акцыя “Адзіны дзень бяспекі” уключае ў сабе шэраг самых разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне надзвычайных сітуацый, навучанне грамадзян правілам бяспечных паводзін.

Вось ужо цэлы тыдзень работнікі МНС і іншыя суб’екты прафілактыкі праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, паседжанні наглядальных камісій, бацькоўскія сходы і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы.

Кіраўніцтвам Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі арганізаваны выступленні ў працоўных калектывах Клеччыны. Спецыялісты МНС даводзілі да працаўнікоў разнастайных арганізацый алгарытмы дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях, нагадвалі, як пазбегнуць такіх сітуацый, як своечасова прадугледжваць іх узнікненне. Сярод важных тэм – небяспека тонкага лёду, парадак выкліку службы ратавання, дзеянні падчас сігнала грамадзянскай абароны “Увага ўсім!”, а таксама рэкамендацыі па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, карысць мабільнага дадатку МНС Беларусі “Дапамога побач”.

Паралельна дадзеныя мерапрыемствы ўключалі ў сабе гутаркі на тэму яшчэ адной прапагандысцкай акцыі “Бяспека ў кожны дом”. Тут былі раскрыты асноўныя прычыны пажараў, меры па іх недапушчэнню, алгарытм дзеянняў пры іх узнікненні.

МНС Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *