Больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі ў госці да клецкіх выратавальнікаў

Старт акцыі МНС у Клецкім раёне быў дадзены у другі дзень лета, і распачалі выратавальнікі бяспечны марафон з цікавага мерпарыемства для наведвальнікаў аздараўленчага лагера ДУА “Клецкая сярэдняя школа №3”.
Больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі ў госці да клецкіх выратавальнікаў, каб паглядзець на новыя пажарныя аўтамабілі, пазнаёміцца з бытам і службай дзяжурным змен, даведацца, як выратавальнікі трэніруюцца і павышаюць свой прафесійны ўзровень. А таксама каб весела і цікава паўтарыць правілы бяспечных паводзін падчас летніх канікул.
Сустрэча пачалася з экскурсіі ў пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 горада Клецка. Сустрэў дзяцей камандзір аддзялення Грыгорый Камінскі. Ён падрабязна рассказаў, чым укамплектаваны пажарны аўтамабіль, для чаго выратавальнікам неабходна такое абсталяванне.
Прыназначэнне кожнага пажарнага рукава, ствала і іншага ўзбраення даведаліся дзеці за паўгадзіны знаходжання каля аўтацыстэрны. Пасял чаго накіраваліся да цэнтра аператыўнага ўпраўлення, дзе дыспетчар паказаў, куды паступаюць тэлефонныя выклікі людзей, якім неабходна дапамога, як адбываецца апавяшчэнне па сігналу “Трывога”. Змаглі дзеці і завітаць у іншыя пакоі часці, дзе выратавальнікі праводзяць тэарэтычную самападрыхтоўку, прымаюць ежу, адпачываюць. Наступным накірункам
экскурсіі стала паласа псіхафізічнай падрыхтоўкі. Тут дзеці даведаліся, як выратавальнікі трэніруюцца аператыўна і зладжанна дзейнічаць ва ўмовах дыму і агню.
Пасля настала чарга пазнавальні-забаўляльнай праграмы, якую падрыхтавала інспектар прапаганды. Актавая зала раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях хутка напоўнілася дзіцячымі галасамі, што наперабой рассказвалі, якія правілы бяспекі неабходна выконваць на адпачынку, дома, каля вады. Асаблівую цікавасць выклікаў прагляд серый мультыплікацыйнага фільма “Чароўная кніга” МНС. На развітанне дзеці атрымалі лістоўкі і буклеты з правіламі бяспекі і паабяцалі, што будуць вельмі старацца, каб іх канікулы прайшлі без дыму, агню і іншых надзвычайных здарэнняў. Вельмі на гэта спадзяёмся і чакаем новых гасцей!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *