Клецк прымае фестываль «Карагод сяброў»

14 красавіка ў Клецку адбудзецца Х абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”. Пачатак мерапрыемства ў 11.00 у Клецкім РЦК.

«Карагод сяброў». Клецк. 2015 год

У конкурснай праграме фестывалю прымуць удзел 49 харэаграфічных калектываў з 17 раёнаў вобласці, а гэта больш за 1000 удзельнікаў.

На фестывалі будуць прадстаўлены ўсе жанры і накірункі харэаграфічнага мастацтва: народныя, стылізаваныя, бальныя, сучасныя
і эстрадныя, сюжэтныя танцы, класічныя кампазіцыі. Адбудзецца конкурс сярод ансамбляў мажарэтак.

Выступленне ўдзельнікаў конкурсу ацэньвае журы фестывалю,
якое ўзначальвае першы прарэктар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталля Уладзіміраўна Карчэўская.

Пераможцам конкурсу будуць уручаны спецыяльныя дыпломы
і каштоўныя падарункі.

У праграме:

11.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю;

11.20-16.00 – конкурсная праграма пастановачных работ харэаграфічных калектываў і ансамбляў мажарэтак устаноў культуры
і дзіцячых школ мастацтваў;

17.00 – канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Равеснік” Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў (мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Семчанка);

18.00 – узнагароджванне ўдзельнікаў і закрыццё фестывалю.

Раіса Вайцяхоўская, дырэктар ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *