ЦВК Беларусі прагназуе высокую яўку выбаршчыкаў

ЦВК Беларусі прагназуе высокую яўку выбаршчыкаў на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым паведаміла ў час оnline канферэнцыі на сайце БелТА старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, яўка на выбарах Прэзідэнта, зрэшты як і на рэферэндумах, у рэспубліцы заўсёды вельмі высокая. Як правіла, галасуюць практычна 90 працэнтаў выбаршчыкаў. «У гэту выбарчую кампанію мы ўпэўнены ў высокай яўцы выбаршчыкаў», – сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК адзначыла ліберальны падыход як да выбаршчыкаў, так і да кандыдатаў у прэзідэнты. «Мы да выбаршчыкаў заўсёды ставімся ліберальна, таму што зацікаўлены ў тым, каб яны прыйшлі на выбарчыя ўчасткі», – сказала Лідзія Ярмошына. Яна дадала, што менавіта ліберальны падыход даў магчымасць такой вялікай колькасці кандыдатаў вылучыцца. «Мы павялічылі альтэрнатыву выбараў», – падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

Наглядальнікі змогуць бачыць працэдуру падліку галасоў

«Наглядальнікі змогуць бачыць працэдуру падліку галасоў. Больш таго, ЦВК прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой наглядальнікі могуць выконваць свае функцыі ва ўмовах, што даюць магчымасць бачыць працэдуру падліку. А працэдура падліку ўключае ў сябе ўсё: як сартуюцца бюлетэні, іх змест і інш.», – сказала Лідзія Ярмошына. "Але прапісаць канкрэтна, што кожны бюлетэнь будзе падымацца і зачытвацца, ЦВК не можа, паколькі такія дзеянні будуць трактавацца як умяшанне ў выбарчае заканадаўства", сказала кіраўнік ЦВК. Пры распрацоўцы выбарчага заканадаўства краіны ўлічваўся вопыт Беларусі і іншых дзяржаў. «Усе тыя, хто працаваў у ЦВК, палічылі, што празмерна рэгламентаваць дзеянні ўчастковых выбарчых камісій нельга. Дакладная рэгламентацыя прывядзе да таго, што грамадзяне, якія не зяўляюцца прафесіяналамі, паўсюль будуць парушаць гэты рытуал. Яны павінны быць дастаткова свабодныя ў сваіх дзеяннях і лічыць так, як ім зручна. Таму наша заканадаўства не прапісвае гэта», – растлумачыла Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, выбарчая камісія можа падымаць бюлетэні і паказваць іх наглядальнікам, але мае права гэтага і не рабіць. «Калі, напрыклад, на ўчастку 3 тыс. выбарчых бюлетэняў, членам камісіі проста цяжка будзе захоўваць гэту працэдуру, якая можа прадоўжыцца на суткі», – сказала яна.

«Мы зыходзім з таго, каб было зручна. Не можам толькі гаварыць аб правах наглядальніка. У нас з аднаго боку крытыка, з другога – мы стараемся задаволіць усе прэтэнзіі і зусім забываем пра інтарэсы тых, хто забяспечвае выбарчую кампанію», – канстатавала старшыня ЦВК. Яна таксама дадала, што апошняе рашэнне ЦВК, якое з’яўляецца прагрэсіўным і павышае правы наглядальнікаў, неадназначна ўспрынялі выбарчыя камісіі. У ЦВК паступаюць звароты ад членаў выбаркамаў, якія лічаць, што іх правы такім чынам ушчамляюцца. Таму неабходна знайсці залатую сярэдзіну, якая вызначыць дзеянні выбаркамаў, лічыць Лідзія Ярмошына.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *