Расія разглядае выбары Прэзідэнта як выключна ўнутраную справу Беларусі

Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары Расія разглядае як выключна ўнутраную справу Беларусі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта РФ Сяргей Нарышкін, сустракаючыся 13 кастрычніка ў Крамлі з беларускімі журналістамі. «Выбары Прэзідэнта ў Беларусі – выключна ўнутраная справа. Расія ў гэты працэс не ўмешваецца», – сказаў Сяргей Нарышкін. «Вядома, нам не ўсё роўна, які выбар зробіць беларускі народ, паколькі гэта вызначыць будучае беларуска-расійскіх адносін», – адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі.

Ён падкрэсліў, што адносіны Расіі да вынікаў выбараў у Беларусі «будуць залежаць не ад таго, хто будзе выбраны, а ад таго, як выбары будуць адпавядаць беларускаму нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным нормам».

У цвк беларусі за акрэдытацыяй звярнуліся 12 наглядальнікаў ад снд

У Цэнтрвыбаркам Беларусі за афіцыйнай акрэдытацыяй звярнуліся 12 наглядальнікаў ад СНД. Гэта кіраўнік місіі наглядальнікаў СНД Сяргей Лебедзеў і супрацоўнікі Апарату Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.Ярмошына.

Місія ад СНД пачне назіранне за выбарамі Прэзідэнта Беларусі з 20 кастрычніка. Што датычыцца місіі наглядальнікаў ад АБСЕ, пакуль анкеты не прадастаўляліся, і місія АБСЕ ў краіне яшчэ не працуе, адзначыла Лідзія Ярмошына. Ацэньваючы ход збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, Лідзія Ярмошына сказала, што асабліва актыўна гэты працэс ідзе ў Мінску. У Цэнт­ральную выбарчую камісію не паступала ні адной скаргі, якая датычыцца перашкод, што ствараюцца ініцыятыўным групам. Усе вусныя звароты, а гэта ў асноўным канфлікты гандлёвых прадпрыемстваў і тых ініцыятыўных груп, якія побач збіраюць подпісы, разгледжаны, і прэтэнзіі па іх зняты. «Мы стараемся пракантраляваць і тыя канфліктныя сітуацыі, якія асвятляюцца ў інтэрнэце. Усе факты, якія маюць больш-менш канкрэтны змест, пры праверцы аказаліся пустышкамі. Мы гэта расцэньваем як спробы дыскрэдытаваць ход выбарчай кампаніі напярэдадні прыезду міжнародных наглядальнікаў», – сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

За работай камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі будуць сачыць 66 мясцовых наглядальнікаў

Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў М.Лазавік.

Палітычныя партыі не праявілі асаблівай цікавасці да магчымасці назіраць за работай тэрытарыяльных камісій. Прыняць удзел у гэтым працэсе вырашылі толькі Камуніс­тычная партыя Беларусі, вылучыўшы траіх прадстаўнікоў, і БНФ. На думку Мікалая Лазавіка, хутчэй за ўсё палітычныя партыі «мала цікавіць гэты ўзровень камісій», магчыма, яны праявяць большы інтарэс да назірання за работай участковых камісій.

Мікалай Лазавік падкрэсліў, што пасля прынятых змяненняў выбарчага заканадаўства магчымасці для назірання ў палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў значна пашырыліся, яны могуць «больш свабодна выкарыстоўваць інстытут назірання». У прыватнасці, ім прадастаўлена права накіроўваць для назірання не толькі членаў партыі і арганізацый, але і проста сваіх прадстаўнікоў, якімі могуць быць любыя грамадзяне. Устаноўлены таксама «явачны» прынцып рэгістрацыі наглядальнікаў. Раней яны павінны былі рэгістравацца напярэдадні і мелі права пачаць назіранне толькі на наступны дзень, а цяпер непасрэдна ў дзень звароту могуць пачаць назіранне, растлумачыў Мікалай Лазавік. Акрамя таго, у мясцовых наглядальнікаў з’явіліся больш важкія правы. Яны могуць складаць акт (раней – толькі рабіць заяву) аб выяўленых парушэннях, якія выбарчая камісія павінна разгледзець, і прыняць адпаведнае рашэнне.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *