Кожны кандыдат у прэзідэнты Беларусі атрымае па гадзіне эфірнага часу на тэлебачанні і радыё

Кожнаму кандыдату ў прэзі­дэнты Беларусі будзе прада­стаўлена адна гадзіна эфірнага часу (два выхады ў эфір па 30 мін.) на Першым Нацыянальным тэлеканале і столькі ж на радыё. Аб гэтым паведаміла 19 верасня ў эфіры тэлеканала АНТ старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Акрамя гэтага, у кандыдатаў павялічыцца эфірны час за кошт магчымасці весці тэле- і радыёдэбаты. «Таму, калі яны не баяцца палемікі і гатовы па­дзяліцца з аўдыторыяй, то атрымаюць яшчэ і гэты час», – сказала Лідзія Ярмошына. Спансіраванне выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта прадугледжана ў бюджэце 2010 года. Прычым на правядзенне першага тура закладзена сума ў Br27 млрд., а на правядзенне другога – каля Br11 млрд. «Нашы сродкі разлічаны на 10 кандыдатаў у прэзідэнты. Калі спатрэбіцца больш сродкаў, то ў нас ёсць рэзерв на непрадбачаныя расходы. Таму ніхто не будзе пакрыўджаны і атрымае ўсё тое, што гарантавана па закону», – адзначыла яна.

"Аптымальным лічыцца варыянт, калі ў выбарчай кампаніі ўдзельнічаюць некалькі кандыдатаў", – сказала Лідзія Ярмошына. Пры гэтым, паводле яе слоў, разлічваць на вялікую колькасць удзельнікаў было б вельмі смела, таму што «большасць палітыкаў прагматычна ацэньваюць свае магчымасці і лічаць за лепшае лішні раз не знеслаўляцца». Паводле слоў старшыні ЦВК, у Беларусі існуе грамадскі давер да вынікаў выбараў і да іх працэдуры, але расслабляцца ні ў якім разе нельга. «Выбары - яны ўсе пабудаваны на нюансах, на дробязях. Якія-небудзь дэталі могуць істотна штосьці пагоршыць або палепшыць. Мы пастаянна нацэльваем і выбарчыя камісіі і муніцыпальныя ўлады, каб яны працавалі максімальна законна, адкрыта і прадастаўлялі грамадзянам усе магчымасці для азнаямлення з усёй працэдурай выбараў», – падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Цэнтрвыбаркам – за максімальна свабоднае правядзенне пікетаў

Цэнтрвыбаркам Беларусі выступае за максімальна свабоднае правядзенне пікетаў па збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 16 верасня ў эфіры Першага канала Беларускага радыё. Паводле слоў старшыні ЦВК, збор подпісаў часта становіцца няпростым выпрабаваннем для тых, хто імкнецца стаць кандыдатам у прэзідэнты, і іх ініцыятыўных груп. Адзіны спосаб вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах - гэта збор не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Для гэтага той, хто мае намер вылучыцца ў кандыдаты, падае ў ЦВК заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў скла­дзе не менш як 100 чалавек. Як правіла, колькасць такіх груп, зарэгістраваных Цэнтрвыбаркамам, аказваецца большай, чым колькасць зарэгістраваных кандыдатаў. Напрыклад, у 1994 годзе было зарэгістравана менш за 20 ініцыятыўных груп, у 2001 годзе - больш за 20. Менш за ўсё было ў 2006 годзе - толькі 9 груп. Аднак сабраць 100 тыс. подпісаў у час папярэдніх кампаній змаглі толькі чатыры з усіх саіскальнікаў.

Л.Ярмошына нагадала, што пасля змянення выбарчага заканадаўства працэдура збору подпісаў стала больш ліберальная. Так, з’явілася магчымасць праводзіць пікеты па збору подпісаў ва ўсіх месцах, якія не забаронены мясцовымі ўладамі. Дарэчы, яны павінны вызначыцца з пералікам забароненых месц да 20 верасня ўключна. «Пазіцыя ЦВК і ўлады краіны такая, каб пікеты маглі быць арганізаваны ва ўсіх магчымых месцах, за выключэннем тых, дзе гэта адмоўна паўплывае на забеспячэнне жыццядзейнасці, бяспеку грамадзян», - падкрэсліла яна. Напрыклад, да такіх забароненых месц можна аднесці метро, тэрыторыю паблізу ўстаноў абароны.

У выбарах прэзідэнта маюць намер удзельнічаць 90% грамадзян

Пра намер удзельнічаць у маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заявілі 90% апытаных грама­дзян: 96,5% рабочых сельскай гаспадаркі, 88,5% рабочых прамысловасці, будаўніцтва і да т.п., 89% служачых, 82 % студэнтаў і навучэнцаў, 91,5% пенсіянераў. Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 года.

Сярод асноўных матываў удзелу ў маючых адбыцца выбарах большасць рэспандэнтаў (77,5%) адзначылі: «Я заўсёды ха­джу на выбары, таму што лічу ўдзел у іх сваім грамадзянскім абавязкам». Менш як 17% апытаных маюць іншыя матывы. Не маюць намеру ўдзельнічаць у галасаванні толькі 6 працэнтаў рэспандэнтаў. На момант апытання не прынялі рашэння аб сваім удзеле ў выбарах 3,5% грамадзян.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *