Хто яна – сапраўдная жанчына?

Наша падсвядомасць заўсёды малюе жынчыну прыгожай, ласкавай і добрай. Ва ўсякім разе мая абранніца ў мроях абяцае быць такой. А якімі якасцямі на думку кляччан і гасцей горада, павінна валодаць сапраўдная ідэальная жанчына, аб гэтым наш карэспандэнт даведаўся падчас чарговага бліц-апытання.

Сяргей Уладзіміравіч Аляксейчык:

– Сапраўдная жанчына? Ну, па-першае, на маю думку, яна добрая і пяшчотная. А яшчэ – клапоціцца пра сваю сям’ю. Ну і, пэўна ж, заўсёды застаецца прывабнай.

Сняжана Мікалаеўна Сакалоўская:

– Мне здаецца, яна павінна быць надзелена лепшымі жаночымі якасцямі: чароўнасцю, абаяльнасцю, непаўторнасцю. У нейкай ступені, магчыма, какетлівасцю.

Наталля Іванаўна Папок:

– Ідэальную жанчыну я ўяўляю загадкавай, яна не павінна адкрывацца свайму абранаму цалкам. Хай ён сам разгадвае яе таямніцы.

Наталля Мікалаеўна Захарчук:

– Сапраўдная жанчына, мне здаецца, павінна мець пачуццё ўласнай годнасці. Не дазваляць сябе крыўдзіць. Пастаянна сачыць за сабой: за знешнім выглядам, за манерай паводзінаў і гэтак далей.

Сяргей Мячаслававіч Салаўёў:

– Я мяркую, што яна павінна быць добрай жонкай, любячай матуляй, умелай гаспадыняй. Гэта чалавек, з якім можна заўсёды параіцца ці проста паразмаўляць, як кажуць, “по душам”.

Яўген Кішко.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *