Вучэнні на механічным заводзе

Пажары і іншыя надзвычайныя сітуацыі вельмі насцярожваюць і нават палохаюць людзей. Але толькі не выратавальнікаў-пажарных, бо барацьба з вогненнай стыхіяй і наступствамі аварый і катастроф – іх галоўная баявая задача. Каб бездакорна яе выконваць, работнікі МНС паўсядзённа займаюцца павышэннем свайго прафесійнага узроўню і баявого майстэрства. Гэтай мэце служаць і тактыка-спецыяльныя вучэнні, што рэгулярна праводзяцца на аб’ектах рознай формы маёмасці і прызначэння.

12 красавіка ТСВ былі праведзены на Клецкім механічным заводзе вытворчага аб’яднання “Белаўтамаз”. Па задуме вучэнняў узгаранне пачалося з пісьмовых прыналежнасцей у прыёмнай дырэктара, быў поўнасцю задымлены другі паверх адміністратыўнага корпуса.  Да прыбыцця выратавальнікаў увесь персанал быў эвакуіраваны. Аднак у андым з кабінетаў знаходзіўся ўмоўны пацярпелы, які быў “выратаваны” у першыя хвіліны пры правядзенні разведкі звяном газадымаабараняльнай службы. З баявой задачай пажарныя справіліся на “выдатна”, паспяхова ліквідавалі ўзгаранне, не дапусцілі распаўсюджвання агню!

Намеснікам начальніка Клецкага РАНС Алегам Уладзіміравічам Груша быў дадзены аналіз работы падраздзяленняў, адзначаны недахопы і памылкі. Пасля з працоўным калектывам заводу быў праведзены інструктаж па правілах пажарнай бяспекі ў адміністратыўных будынках, яшчэ раз растлумачаны правілы паводзін падчас пажару і іншых НС.

Клецкі РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *