У святы няма месца небяспецы!

Так уладкаваны свет, што кожны з нас адказна і заўзята працуе, каб пасля работы мець магчымасць камфортна жыць і добра адпачываць. А яшчэ – “па-багатаму” сустракаць святы! Дарэчы, такое жаданне у нашага народу, як кажуць, з пакон вякоў. Святочныя традыцыі таксама перайшлі ў сучаснасць, ды яшчэ дапоўніліся “моднымі” формамі правядзення вольнага часу. Так, сёння мала якое вясновае ці летняе свята абыходзіцца без “вылазкі на прыроду”, пры гэтым абавязкова з вогнішчам, прыгатаваннем шашлыкоў, песнямі каля кастра. Адбываецца гэта і ў лесе, і на дачы, і на асабістым падворку, — там, дзе утульней душы. Нажаль, многія забываюць, што там, дзе весела, камфортна і утульна, павінна быць яшчэ і бяспечна…

Таму напярэдадні вялікіх святаў і шматлікіх выхадных дзён выратавальнікі звяртаюцца да ўсіх грамадзян: для таго, каб цудоўныя святочныя дні прынеслі толькі радасць і задавальненне, выконвайце шэраг правілаў бяспекі. Напрыклад, у час адпачынку на турбазах ці аграсядзібах, на дачы ці на асабістым падворку дазваляецца:

  • кантраляванае(!) развядзенне агню на адлегласці не менш: 10 метраў ад будынкаў, 20 метраў ад лясных масіваў, 30 метраў ад сціртаў сена і саломы. Пры гэтым у абавязковым парадку павінны ўлічвацца ўмовы надвор’я (так, пры моцным ветры распальванне вогнішчаў забаронена), у наяўнасці павінны быць сродкі для тушэння агню (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка)
  • прыгатаванне ежы толькі з выкарыстаннем спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння палаючага вугалю (мангала, барбекю, грылю і аналагічных), якія павінны знаходзіцца на адлегласці менш за 4 метра ад будынкаў. Важна памятаць, што нельга гэта рабіць  на тарфяных грунтах, у месцах з сухой расліннасцю, пад кронамі дрэў, пад навесамі, выкананымі з гаручых матэрыялаў, у памяшканнях жылога будынка, а таксама на балконах і лоджыях, у гаспадарчых пабудовах, гаражах, плоскіх дахах.

У абавязковым парадку павінны быць прыняты меры па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі і забяспечаны пастаянны кантроль за працэсам гарэння.

Памятайце таксама, што нельга пакідаць распалены вугаль без нагляду і выкарыстоўваць для распальвання вугалю лёгкаўзгаральныя вадкасці. Пасля прыгатавання ежы гарачы вугаль павінен быць праліты вадой да поўнага спынення тлення.

Паважаныя жыхары Клецкага раёна! Выконвайце правілы бяспекі! Каб не дапусціць бяды, будзьце заўсёды ўважлівыя і асцярожныя з агнём. З наступаючымі святамі! Добрага і бяспечнага вам адпачынку!

 

Вольга Іванейчык, інспектар прапаганды Клецкага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *