Добраўпарадкаванне

Па выніках раённага конкурсу па добраўпарадкаванні, праводзімага штогод паміж сельскімі Саветамі, пераможцам за 2009 год быў прызнаны Заастравецкі сельскі Савет. Выдзеленая заахвочвальная прэмія дала магчымасць і сёлета хутчэй рэалізаваць задуманае. І вось па вуліцы Я.Купалы праезджая частка і тратуар ужо аддзелены зялёнай зонай, а на вуліцы Міра тратуарная плітка выкладваецца ў бок Палесскай (на здымку).

Гэта тыя работы, якія можа адзначыць любы мясцовы жыхар і госць сяльчан. А колькі менш маштабных, але такіх жа важных аб’ектаў аднавілася, дзякуючы намаганням мясцовай улады, якая развіццю аграгарадка надае асаблівае значэнне. А як вядома, хто дбае, той і мае. І рэзультат, і аўтарытэт, і жаданне рухацца наперад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *