Каляндар Клеччыны. Кастрычнік

13 кастрычніка 1950 г. – Судовая калегія па крымінальных справах Баранавіцкага абласнога суда асудзіла на 25 гадоў зняволення настаяцеля царквы в.Вялікая Лысіца Нясвіж­скага раёна Матфея Крыцука. Неўзабаве святар памёр у турме ад разрыву сэрца. М.Крыцук нарадзіўся ў 1892 г. у Карацку, скончыў Віленскую Духоўную Семінарыю, служыў у розных царквах, васемнаццаць гадоў правёў у В.Лысіцы. У 1999 г. кананізаваны Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы і прылічаны да святых новапакутнікаў Мінскай епархіі (разам з 22 святарамі, што загінулі ў 1-й пал. ХХ ст.). Дзень па­мінавення гэтых святых адзначаецца 28 кастрычніка.

18 кастрычніка 1890 г. – у в.Малая Балвань (Загорнае) нарадзіўся Даміан Грыцаль, палкоўнік інтэнданцкай службы, удзельнік Грамадзянскай, польска-савецкай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Чырвонай Арміі служыў з 1917 да 1946 г., займаў пасады ад ад’ютанта каравульнага батальёна да намесніка камандзіра стралковага корпуса па тылу. У 1921г.  за “выключную энергію і распарадчасць у рабоце па забеспячэнні арміі” ўзнагароджаны сярэбраным гадзіннікам. У далейшым адзначаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ст., пяццю медалямі. Памёр у Бабруйску 14 верасня 1955 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *