С 19 по 21 мая в Несвиже пройдет XXI праздник искусств «Музы Нясвіжа-2016»

несвиж19-21 мая 2016г. у г.Нясвіжы адбудзецца ХХІ свята мастацтваў “МУЗЫ НЯСВІЖА – 2016”, якое традыцыйна ладзіцца Мінскім абласным выканаўчым камітэтам, Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і   Заслужаным калектывам “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

У праграме свята спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку ”Как скажешь, дорогая”, канцэрт “ШЭДЭЎРЫ БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫКІ ДЛЯ ДУХАВЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ” у выкананні ансамбляў флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў,  гала-канцэрт беларускай музыкі “БЕЛАРУСКІЯ ВІРТУЁЗЫ Ў ТВОРЧЫМ РУХУ”, святочны канцэрт эстраднай песні і музыкі “УЗГАДВАЕМ ЛЮБЫЯ МАТЫВЫ” Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Упершыню у Нясвіжскім касцёле адбудзецца выступленне струннага аркестра і яго салістаў “АДВЕЧНАЯ МУЗЫКА ПАД КУПАЛАМ НЯСВІЖСКАЙ СВЯТЫНІ”, а ў тэатральнай зале Палацавага ансамбля г.Нясвіжа адбудзецца канцэрт камерных калектываў “У ГОНАР НЯСВІЖСКІХ МАЭСТРА” (да 270-годдзя Яна Голанда і 265-годдзя Мацея Радзівіла).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *