Калі старасць прыносіць радасць

Адзіноцтва, «букет» хвароб, недахоп фінансавых сродкаў з’яўляюцца спадарожнікамі жыцця многіх пажылых людзей. Вось чаму кожны пражыты год, які набліжае людзей да пенсійнага ўзросту, яны  сустракаюць без асаблівага ўздыму, разумеючы невясёлую перспектыву.  Аднак старасць,  як і восеньская пара, бывае не толькі змрочна-шэрай, але і сонечна-залацістай. А гэта значыць, што сярод нас ёсць людзі, якія і ў шаноўным узросце знаходзяць сваю асалоду.

Адзін з іх – жыхар вёскі Шчэ­пічы А.В.Драгун (на здымку). Згодна пашпартных дадзеных, Аркадзій Васільевіч можа лічыцца доўгажыхаром, бо яго асабісты жыццёвы каляндар сёлета адлічыў 82 гады. Але ўзрост у ім выдае хіба толькі ўдумлівая сканцэнт­раванасць вачэй і мудрая разважлівасць, уласцівая чалавеку, пражыўшаму нялёгкае жыццё.

А.В.Драгун па-гаспадарску даглядае свой дом, веранду якога шчодра абвіў вінаград, знаходзіць сілы, каб клапаціцца аб агародзе. А яшчэ – дапамагае вырашаць праблемы аднавяскоўцам, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам працы, з’яўляючыся вось ужо шмат гадоў старастам Шчэпіч і старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі.

Некаторыя не разумеюць яго і здзіўляюцца: маўляў, навошта табе чужыя клопаты і чужы боль? Работа няў­дзячная, да таго ж, грошай за яе не плацяць. Сапраўды, такіх, як А.В.Драгун, гатовых працаваць бескарысліва, у наш час няшмат. Але Аркадзій Васільевіч разважае па-свойму: «Некаму ж трэба дапамагаць лю­дзям! Што гэта будзе, калі мы ўсе станем адмахвацца ад іх праблем, не раздзелім радасць і не дапаможам перажыць гора?». І на ўгаворы дачок перабрацца да іх у Баранавічы і Узду, дзе яны жывуць, упарта адмаўляецца. «Не магу, – сцвярджае, – сваіх пакінуць. Душой прыкіпеў да іх».

Увогуле, чалавекам няўрымслі­вым і таварыскім А.В.Драгун быў заўсёды. Дзе б ні давялося яму працаваць пасля заканчэння Беларускага інстытута фізкультуры (цяпер БДУФК),  – у Чырваназоркаўскай, Янавіцкай, працяглы час – Даматканавіцкай, і да выхаду на пенсію – мясцовай Шчэпіцкай  школах, – усюды  былі заўважаны яго актыўнасць і неабыякавасць да жыцця. Не змяніў ён сваім асноўным прынцыпам – жыць у зго­дзе з сумленнем і заўсёды імкнуцца рабіць людзям дабро – і пасля таго, як шмат гадоў назад развітаўся са школай і з любімымі вучнямі.

Зрэшты, правам на заслужаны адпачынак Аркадзій Васільевіч распарадзіўся па-свойму. Адразу ж у першы «пенсійны» дзень ён паспяшаўся на збожжаток, дзе па просьбе кіраўніцтва мясцовай сельскай гаспадаркі працаваў некаторы час, а затым – да мінулага года – вартаваў калгасную гародніну.

– Калі чалавек працуе – яму хочацца жыць, – гаворыць Аркадзій Васільевіч. – А калі бязмэтна сядзіш дома, склаўшы рукі, хутчэй старэеш, і пачынаеш думаць аб сваіх балячках. На маю думку, аб сваёй бязбеднай старасці трэба задумвацца яшчэ будучы маладым.  Для гэтага належыць выхоўваць у дзецях паважлівыя адносіны да старэйшага пакалення, не цурацца клопатаў аб унуках. І тады можна быць спакойным, што не застанешся адзінокім і пакінутым напрыканцы свайго жыцця.

А.В.Драгун можа ганарыцца сваімі дзецьмі. Алена і Наталля сталі не толькі добрымі спецыялістамі, але і выраслі  спагадлівымі, чулымі людзьмі. Пасля таго, як пайшла з жыцця жонка Інэса Пятроўна, з якою Аркадзій Васільевіч пражыў душа ў душу звыш 40 гадоў, і якая доўгі час працавала загадчыкам Шчэпіцкага ФАПа і па словах вяскоўцаў была «доктарам ад Бога» за высокі прафесіяналізм і залаты характар, яны сталі для бацькі надзейнай апорай і падмогай. Калі надараецца магчымасць, спяшаюцца дачушкі ў родную хату, каб акружыць роднага чалавека ўвагай і клопатамі, і каб ён не адчуваў сябе адзінокім. Часта ў дзядулі бываюць трое ўнукаў, а цяпер ужо разам з імі – і трое праўнукаў.

Жыццё працягваецца, і Аркадзій Васільевіч штодня радуецца яму, не зважаючы на старасць.

Ірына Уласень.

Фота Яўгеніі Семянчук.

Калі старасць прыносіць радасць: 2 комментария

  • 25.02.2011 в 10:18 пп
    Permalink

    18 февраля 2011 года ушел из жизни тот, кто был для меня по истине очень дорог — мой дедушка Драгун Аркадий Васильевич. Не описать словами той утраты которую до сих пор переживает наша семья. Очень тяжело … Не буду ничего говорить громкого о моем дедушке, так -как те кто его знал все прекрасно о нем знают, а скажу лишь слова огромной благодарности тем кто был с нами в эти скорбные минуты рядом. Спасибо Вам дорогие односельчане и представители местного самоуправления, а так же огромное спасибо всем учителям поддержавшим добрым словом нашу семью в трудную минуту. Выскажу свое мнение: — «потеряли дорогого для общества человека»

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

  • 04.10.2010 в 8:25 пп
    Permalink

    Спасибо редакции газеты за добрые слова в отношении самого доброго, самого заботливого и любимого человека на этой земле, т.е. про моего дедушку Драгуна Аркадия Васильевича. Когда читал эту статью захотелось сказать, про того кто так тебе дорог, на много больше чем написано в статье, ведь этот человек не только ответственное должностное лицо в ячейке нашего общества, а в первую очередь мой дедушка которого я, как и вся наша родня, очень сильно любим. В связи с большим объемом работы, зачастую не всегда получается бывать на своей малой родине в д. Щепичи, но когда удается найти свободную минуту я как и все мои братья спешим к нашему дорогому человеку — к дедушке. Спасибо ему за то что он у нас есть — спасибо еще раз редакции газеты, что не забываете про таких людей как мой дедушка.

    С уважением, внук Дмитрий.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *