В Клецком районе проходит акция «В школу с Добрым Сердцем!»

дВось і падыходзяць да свайго канца доўгачаканыя летнія канікулы. Хутка зноў зазвіняць дзіцячыя галасы на школьных дварах, настаўнікі сустрэнуць навучэнцаў у абноўленых класах і пачнецца чарговы этап яскравага жыцця. Паўсюль “кіпіць” дзейнасць школьных ярмарка, але, на жаль, не ва ўсіх атрымліваецца набыць неабходныя рэчы. З гэтай нагоды напярэдадні Дня ведаў на тэрыторыі Клецкага раёна праводзіцца дабрачынная акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!”, у мэтах якой аказанне сацыяльнай дапамогі шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да школы. Жадаючым прыняць удзел у акцыі просьба прынесці канцылярскія, спартыўныя і іншыя прыналежнасці ў РК ГА “БРСМ” па адрасу: г.Клецк, пл. Маякоўскага, 10, к.324.
Падарыце шчасце дзецям, сапраўднае дзяцінства павінна быць ва ўсіх.

Алеся Скрунда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *