Пажарныя спаборніцтвы ў маі 1930 года

Умінулым годзе, дзя            куючы дырэктару музея МНС у Мінску Андрэю Цяцерніку, мы атрымалі ксеракопіі некаторых публікацый польскай прэсы 30-х гг., якія распавядаюць аб развіцці пажарнай справы на Клеччыне. У той час пажарную варту па вёсках і мястэчках неслі дабраахвотныя дружыны, працу якіх арганізоўвалі і накіроўвалі афіцэры-інструктары. Прыведзены ніжэй тэкст быў на­друкаваны ў часопісе “Пажарны агляд” (№23/34) у 1930 г.

“18 мая бягучага года Акруговы Саюз Пажарнай Варты Нясвіжскага павета арганізаваў у Клецку гмінныя спаборніцт­вы для пажарнай варты Клецкай гміны, на якія прыбыло 8 каманд: з Клецка, Яжавічаў, Шчэпічаў, Кухчыцаў, Бабаевічаў, Якшычаў, Сякерычаў і Сухлічаў. Да судзейскай камісіі былі запрошаны: намеснік старасты п. Ст.Сіпайла, М.Дрозд, войт Баркоўскі, Чыпуль, Рамановіч, Гніс і акруговы інспектар Я.Кажалоўскі.

Каманды-удзельнікі па чарзе выканалі практыкаванні з насосамі (помпамі), драбінамі, бусакамі і ланцуг з падачай вады. Судзейская камісія апынулася перад досыць цяжкім заданнем у справе вызначэння першынства. Узровень вывучкі стражакоў значна вырас у параўнанні з мінулым годам. У выніку здабытыя месцы і ўзнагароды былі размеркаваны наступным чынам: І месца – каманда Клецка, узнагарода 200 злотых;  ІІ – каманда Яжавічаў – 150 злотых; ІІІ – каманда Бабаевічаў – 50 злотых; IV – каманда Сякерычаў – 4 пажарныя шлемы; V – каманда Шчэпічаў – 3 пажарныя шлемы; VI – каманда Кухчыцаў – 2 пажарныя шлемы; VII – каманда Якшычаў – 2 бусакі і VIII – каманда Сухлічаў – 1 шлем і 1 бусак. У цэлым выдзелена ўзнагарод на 550 злотых.

Акруговы Саюз Нясвіжскага павета, пасля агляду дружын ва ўсіх гмінах, плануе правя­дзенне раённых спаборніцтваў”.

На фота: аркестр дабраахвотнай пажарнай дружыны Клецка, 1930 г. Калі нехта па­знае на гэтым здымку сваіх блізкіх, няхай звернецца ў музей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *