Каляндар Клеччыны. Май

9 Мая 1990 г. – пад час мітынгу, прысвечанага 45-годдзю Перамогі, у Сіняўцы быў урачыста адкрыты новы помнік на брацкай магіле ў гонар землякоў і воінаў-вызваліцеляў. Ініцыятарам яго ўзвядзення стаў старшыня савета ветэранаў Л.Канявега. Вялікую падтрымку ў гэтай справе аказалі старшыня калгаса імя Чкалава М.Кендыш, дырэктар мэблевай фабрыкі В.Каленчыц, інжынер-будаўнік фабрыкі В.Богдан. Новы помнік зрабілі за два з паловай месяцы. А 9 Мая да яго ўпершыню ўсклалі жывыя кветкі.

15 мая 1985 г. – прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб прысваенні Грыцэвіцкай сярэдняй школе імя Барыса Ільіча Тузіна – ураджэнца в.Малая Балвань (цяпер Загорнае), выпускніка Грыцэвіцкага народнага вучылішча, удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу ў Сярэдняй Азіі. Старшыня Ашхабадскага саўнаркома, адзін з камандзіраў Чырвонай Гвардыі, Б.Тузін загінуў ва ўзросце 25 гадоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *