“Паклонімся вялікім тым гадам”

Усё далей адыходзіць у гісторыю той пераможны векапомны май. Але не гасне памяць пра часы жорсткіх вы­прабаванняў, пра мужных абаронцаў, якія не сталі на калені перад ненавісным ворагам, а са зброяй у руках адстойвалі свабоду і незалежнасць народаў, набліжалі шчаслівы дзень пачатку адліку новага, мірнага жыцця. Ёсць нямала слаўных дат у гісторыі роднай Беларусі, і ўсё ж 9 Мая – асаблівы дзень, свята ўсіх святаў вось ужо на працягу 65-ці мірных гадоў. І пакуль стукаюць нашы сэрцы, бу­дзе жыць памяць аб салдатах Перамогі.

Абласное свята, прысвечанае 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне “Паклонімся вялікім тым гадам” прайшло ў Маладзечне 8 мая. У гэты дзень маладзечанцаў і гасцей горада – а на ўрачыстыя мерапрыемствы былі запрошаны дэлегацыі з усіх раёнаў Міншчыны – чакала насычаная праграма. Прадстаўнічай была і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама А.С.Бойка. Удзельнікі свята ўсклалі кветкі і вянкі да стэлы воінам-вызваліцелям. Прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання ветэранаў, сярод якіх быў і наш зямляк Х.І.Абрамовіч. Старшыня Мінаблвыканкама Л.Ф.Крупец шчыра віншаваў сівых абаронцаў Айчыны, якія не па загаду, а па наказу сэрцаў усту­пілі ў схватку з фашыстамі, зычыў ім здароўя і даўгалецця. Сапраўдным падарункам стаў святочны канцэрт. Больш за 150 самадзейных артыстаў Клеччыны выступілі на шматлікіх пляцоўках горада. Пакарылі гледачоў вакальныя здольнасці ўдзельнікаў дзіцячай народнай студыі “Натхненне” і дзіцячага вакальнага ансамбля “Надзея” раённага Цэнтра культуры. Цэнтральнай па­дзеяй стаў марш-парад духавых аркестраў “Дарогамі вайны” па вуліцах Маладзечна і гала-канцэрт духавой музыкі “Майскі вальс”, у якім былі задзейнічаны 27 калектываў. Ярка выступілі духавы аркестр Клецкай дзіцячай школы мастацтваў і зводны духавы аркестр РЦК і РА НС.

Вольга Русіновіч.

Фота аўтара.

“Паклонімся вялікім тым гадам”: 1 комментарий

  • 03.06.2010 в 8:36 пп
    Permalink

    Мы практически не были знакомы и, к сожалению,уже никогда не познакомимся. Кажется, ещё вчера делали вместе материал об открытии комнаты истории Клецкого РОВД, а сегодня его уже НЕТ! Во время первой нашей встречи сразу же бросилось в глаза: интересные они люди, таланты эпистолярного жанра… Простота в общении, легкость на язык и полное расположение к себе. Наверное, таким и должен быть настоящий журналист. Он им и стал, несмотря на столь юные годы… В его ежедневнике осталась моя фамилия и номер мобильного — при возникновении вопросов Женя обещал позвонить.Но не позвонил…Ужасно, что больше не позвонит никогда…
    …Рабочий день всегда начинаю с просмотра оперативной сводки о состоянии криминогенной обстановки на территории Минской области.То злополучное утро не забуду никогда. Информация о ДТП в Клецком районе, сведения о погибшем и… шок, ступор, пустота. Шли минуты, о себе начали напоминать коллеги, а в это не верилось — его НЕТ! Не верится в это и теперь… Спасибо, Женя!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *