Сейчас загружается

“Круглый стол” для юных жителей Кухчиц провели сотрудники МЧС

Дапытлівыя позіркі, зацікаўленыя твары і шчаслівыя усмешкі давялося назіраць клецкаму інспектару прапаганды падчас цікавай сустрэчы з дзецьмі ў зале сельскай бібліятэкі аграгарадка Кухчыцы. Сапраўдны “круглы стол” для дзяцей атрымаўся: хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўліліся ў размову пра правілы бяспекі.

Небяспечныя сітуацыі разглядалі ўсе разам з “дапамогай” Дашы – гераіні дзіцячых кніжак і плакатаў МНС. З вялікім задавальненнем дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Інспектар рассказала, як трэба сябе паводзіць у разнастайных небяспечных абставінах, нагадала нумары службы ратавання, а таксама як правільна выклікаць дапамогу. Вельмі зацікаўлена слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі пра небяспечныя зімовыя сюрпрызы: галалёд, завіруху, моцны мароз, тонкі лёд на вадаёмах. Дзеці разам з інспектарам абмеркавалі, што ж трэба рабіць, якія правілы выконваць, каб не стаць ахвярай халадоў ці не апынуцца ў лядовым палоне. А самым цікавым момантам сустрэчы стала знаёмства з часопісам “Юны выратавальнік”, сяброўства з якім можа прынесці не толькі радасць і задавальненне, а і вялікую карысць.

Кожны, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, атрымаў не толькі вялікі багаж карысных ведаў пра бяспеку, але і размалёўкі, кніжкі, буклеты, якія будуць дапамагаць у вывучэнні правіл бяспекі жыццядзейнасці і нагадваць пра цікавую і пазнавальную сустрэчу з работнікам МНС!

Вольга Іванейчык, інспектар прапаганды Клецкага РАНС.

Отправить комментарий