Менавіта так хацелася сказаць, калі на сцэну Янавіцкага СДК пад апладысменты выходзілі вучні і педагогі раёна. Па традыцыі ў пачатку сакавіка прайшло свята школьных надзей. Гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў сумеснай працы педагогаў і вучняў, аб чым і зазначыў, адкрываючы мерапрыемства, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А.М.Клімовіч. Як звычайна, усе ўзнагароджванні праходзілі па намінацыях, дзе ганаровыя граматы і падарункі атрымлівалі як вучні, так і настаўнікі. І адразу – аб вучнёўскіх дасягненнях.
Адна з самых ганаровых намінацый – “Алімпійская вяршыня”. Дыпламантамі трэцяй ступені абласных прадметных алімпіяд сталі вучні 10 класа Клецкага раённага агульнаадукацыйнага ліцэя (КРАЛа) Юля Місюкевіч, 10 класа Заастравецкай школы – Вадзім Лазук, васьмікласнік Клецкай ДАСШ №1 Ігар Новік, дзесяцікласнік Клецкай ДАСШ №3 Аляксей Каско і дзевяцікласніца гэтай жа школы Ліза Васілевіч. Дыпломы другой ступені на абласных прадметных алімпіядах заваявалі дзевяцікласнік Клецкай ДАСШ №3 Улад Пальчык і вучаніца КРАЛа Каця Уласевіч. Абсалютныя лідары абласных алімпіяд: вучань дзявятага класа КРАЛа Аляксей Дудук – дыплом першай ступені па фізіцы; васьмікласнік Клецкай ДАСШ №1 Аляксей Цыган – па працоўным навучанні. Усім намінантам “Алімпійскай вяршыні” рашэннем раённага выканаўчага камітэта №293 ад 28 лютага бягучага года прызначана спецыяльная штомесячная стыпендыя ў памеры адной базавай велічыні на працягу каляндарнага года.
“Юныя даследчыкі”. У гэтай намінацыі заслужаныя ўзнагароды атрымалі вучні, якія паказалі сябе добрымі навукоўцамі. Іх дасканалая работа ў тым ці іншым накірунку была не толькі заўважана педагогамі, але і высока ацэнена на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Вось прозвішчы рабят і іх дасягненні: Надзя Карачун, вучаніца 9 класа Сіняўскай школы, атрымала дыплом другой ступені на 13 абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў Мінскай вобласці ў секцыі замежных моў; Рома Кулеш, 11-класнік Рассветаўскай ДАСШ, – пераможца абласнога конкурсу даследчых работ у намінацыі “Энергазберажэнне ў адукацыйнай прасторы”, а яшчэ Раман – пераможца пятай Адкрытай міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі маладых даследчыкаў пад назвай “Адукацыя. Навука. Прафесія ” ў намінацыі “Інжынерная экалогія”; Вераніка Баршчэўская, дзесяцікласніца гэтай жа школы, – дыпламант другой ступені і пераможца пятай Адкрытай міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі маладых даследчыкаў пад назвай “Адукацыя. Навука. Прафесія” ў секцыі “Культуралогія”; Раман Баран і Алег Гаўрук з Лазавіцкага НПК атрымалі дыплом трэцяй ступені на рэспубліканскім конкурсе школьных праектаў па энергаэфектыўнасці ў намінацыі “Практычны вопыт энергазберажэння ў школе і дома”; васьмікласніца Заастравецкай ДАСШ Ларыса Кружыліна – дыпламатка 3 ступені абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ за даследаванне “Прасторавая і экалагічная структура чорнага і белага бусла на тэрыторыі Клецкага раёна” ў намінацыі “Заалогія і экалогія жывёл”; Аляксей Крыжыч з Клецкай ДАСШ №3 стаў дыпламантам 18-ай Міжнароднай міждысцыплінарнай навукова-практычнай канферэнцыі.
Хачу сказаць, што рабяты не толькі захапіліся цікавай работай, але і правялі сапраўдныя навуковыя даследаванні, за што і атрымалі на раённым свяце ўзнагароды.
Штогод у студзені праходзіць раённая алімпіяда малодшых школьнікаў. Заўсёды з вялікім задавальненнем сачу, як на вялікую сцэну адзін за другім з важным выглядам падымаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны яшчэ такія невялікія ростам і па ўзросту, але колькі ў іх сур’ёзнасці, адказнасці! Адразу відаць, многага даб’юцца ў жыцці! Менавіта для пачынаючых зорачак у адукацыйнай прасторы раёна прызначана намінацыя “Таленавітыя дзеці”. Заўважаны і адзначаны поспехі па матэматыцы вучняў чацвёртых класаў Алены Мацейкі (Нагорнаўскі НПК) і Хрысціны Русак (Клецкая ДАСШ №3), трэцякласніка Данілы Аляксейчыка (Клецкая ДАСШ №3); юныя знаўцы беларускай мовы – вучаніца 4 класа Клецкай ДАСШ №1 Ганна Леаненя і трэцякласніца Гурнаўшчынскага НПК Даша Бабуль; выдатнікі па рускай мове – Улад Сандрозд з чацвёртага класа і трэцякласніца Алена Стаднік (Клецкая ДАСШ №3).
Кажуць, што кожны чалавек па-свойму таленавіты. Проста цудоўна, калі здольнасці раскрываюцца ў дзяцінстве. Гэта ж колькі часу тады ў чалавека, каб у поўнай меры рэалізавацца! Першы ўпэўнены крок на гэтым шляху зрабілі ўжо многія рабяты. Таму і самая масавая намінацыя раённага свята школьных надзей – “Творчая майстэрня”. Калі ва ўжо названых намінацыях узнагароджваліся па 7-9 пераможцаў, то ў гэтай – 28! Менавіта столькі дзяўчынак і хлопчыкаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды за дасягнутыя поспехі па самых розных накірунках. Гэта навучэнцы КРАЛа Максім Салановіч, Юля Місюкевіч, Каця Уласевіч, Саша Ягорава, вучні Клецкай ДАСШ №3 Аліна Архіпава, Крысціна Русак, Даша Зімак, Данііл Матусевіч, Яна Карпач, Дзіяна Бадура, Ліяна Бандарык, Надзя Ганчарык, Клецкай ДАСШ №2 – Міша Кісель, Рома Аляхновіч і Арцём Грыбок, Клецкай ДАСШ №1 – Каця Кірык, Марта Багдановіч, Антон Знаткевіч, Маша Салагуб, Іра Зуй.
Высокія адзнакі атрымалі таксама і навучэнцы сельскіх школ раёна за сваю творчую дзейнасць: Таня Аўдзей і Таня Гвозд (Грыцэвіцкая ДАСШ); Арцём Гаўрыс, Дзяніс Цыцуля і Алена Бобка (Галынкаўская ДАСШ); Бажэна Зенчык (Расcветаўская ДАСШ), Даша Масейчык (Даматканавіцкая ДАСШ), Саша Васілеўскі (Шчэпіцкая ДАСШ). Сярод рабят – і мастакі, і фатографы, і, магчыма, будучыя журналісты, і проста творчыя і ўзнёслыя асобы.
Наступная намінацыя аб’яднала дзяўчынак і хлопчыкаў, апантаных музыкай. Кожны з іх – сапраўдная зорачка нашай роднай Клеччыны: Аліна Папок, Жэня Салата і Іра Жданко (Клецкая ДАСШ №3); Каця Наневіч (Клецкая ДАСШ №2); Юля Ляўковіч і Паліна Шамрук (Заастравецкя ДАСШ); Юра Масейчык (Янавіцкая ДАСШ); Галя Рамашка (Морацкая ДАСШ); Арцём Грыгор’еў, Соф’я Гуль і Улад Шанюк (Клецкая ДАСШ №1), а таксама – вакальныя гурты Заастравецкай школы “Мара” і “Ружа”.
Намінацыя “Хутчэй, вышэй, мацней”: Дзіма Ярош, 9 клас, пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па вольнай барацьбе; васьмікласнік Паша Батурля, уладальнік дыплома першай ступені МНС Рэспублікі Беларусь (Клецкая ДАСШ №2); сямікласнік Антон Карачун заняў вышэйшую прыступку ў першынстве вобласці па футболе сярод юнакоў 1998-99 года нараджэння і другую – у абласных спаборніцтвах па футболе “Скураны мяч”, а васьмікласніца Іра Пінчук прыйшла першай на абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў спартыўнай хадзьбе (Сіняўская ДАСШ); Каця Хоміч заняла трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, а Коля Фітковіч – трэцяе ў вобласці і 5 – у рэспубліцы па валейболе (Зубкаўская ДАСШ).
Яшчэ ў лютым у школах раёна прайшоў фінальны конкурс тэатральнай творчасці. Перможцы вызначаны, і на раённым свяце кіраўнікі школьных тэатральных калектываў атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Для гэтага на сцэну былі запрошаны дырэктар КРАЛа Т.Ф.Дудук (тэатральны калектыў “ЛІМАТ” стаў пераможцам раённага конкурсу), кіраўнік тэатральнага калектыву “Экспромт” Клецкай ДАСШ №3 М.С.Галавач (другое месца), кіраўнік тэатральнага гурта “Беларускія матывы” Янавіцкай ДАСШ Г.Э.Скур’ят (трэцяе месца).
А цяпер – аб педагогах нашага раёна. Калі настаўнік апантаны сваім прадметам, выкладае яго не толькі так, як належыць, а ад душы, тады і вынікі не прымусяць сябе доўга чакаць. Першую высокую ўзнагароду на "Алеі педагагічных зорак" – грант “Педагог года” – атрымалі дырэктар Галынкаўскай ДАСШ Л.А.Пухнач, дырэктар Азярэчанскай ДАСШ А.А.Дубіна, загадчык Сіняўскага ясляў-сада А.І.Сінькевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Заастравецкай ДАСШ Л.М.Прышчэпа, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Клецкага ясляў-сада №2 А.Б.Высоцкая. Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама былі ўручаны настаўнікам Клецкай ДАСШ №3 Н.І.Жукоўскай і М.С.Галавач, Лазавіцкага НПК – Т.І.Касач, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Сіняўскай ДАСШ Т.А.Карачун, загадчыку Карацкага дзіцячага сада З.М.Залясоўскай. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана напярэдадні раённага свята на абласным мерапрыемстве настаўнік Клецкай ДАСШ №3 І.М.Хілімон. Граматамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама адзначана работа З.А.Ігнацьевай, С.І.Максіменкі, А.А.Шаліка (Клецкая ДАСШ №3), В.М.Бурак (Заастравецкая ДАСШ), Т.В.Шклярык, Л.В.Казімірскай, М.М.Слабко (КРАЛ), Д.М.Маляўкі (Клецкая ДАСШ №1). Узнагароды ў намінацыі “Творчы педагог” атрымалі намеснікі дырэктараў: Рассветаўскай ДАСШ Э.М.Парэйка, Клецкай ДАСШ №3 Т.К.Камінская, Кухчыцкага НПК А.І.Ждановіч, настаўнік фізічнай культуры КРАЛа Д.В.Цэхан і кіраўнік гурткоў Цэнтра пазашкольнай работы А.У.Парахневіч, дырэктар Нагорнаўскага НПК А.М.Кішко.
І яшчэ адна намінацыя свята школьных надзей, новая, з мнагазначнаю назваю “Выбар”. Устанавілі яе прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі нашага раёна. Каштоўнымі падарункамі былі адзначаны Заастравецкая ДАСШ – за школьнае лясніцтва і юнацкую валейбольную каманду; Клецкая ДАСШ №1 – за агітбрыгаду “Мы – дзеці сонца” і Клецкая ДАСШ №3 – за каманду “Зебраняты”.
Нельга не сказаць і аб заключнай частцы раённага свята школьных надзей. Цудоўную канцэртную праграму яго ўдзельнікам падарылі выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. Як зазначыў у размове рэктар БДПУ імя М.Танка П.Д.Кухарчык, зімовы “Зорны паход”, што студэнты правялі менавіта на Клеччыне, паклаў пачатак моцнаму сяброўству, якое і замацавалася на сакавіцкім мерапрыемстве. Танцавальныя калектывы студэнцтва, сольныя вакальныя і музычныя нумары выкладчыкаў універсітэта, каманда вясёлых і знаходлівых – усё гэта ўразіла, запомнілася, натхніла.
Валяніцна Сянкевіч.
Фота Яўгеніі Семянчук.
Отправить комментарий