Сейчас загружается

А.Лукашэнка просіць грамадзян аддаць свае галасы за вылучэнне іншых кандыдатаў у прэзідэнты

Аб гэтым ён заявіў 7 кастрычніка на сустрэчы з кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнню Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Радзьковым. «Нам трэба звярнуцца да людзей і папрасіць: няхай яны аддадуць подпісы і за альтэрнатыўных кандыдатаў. Там іх 16 чалавек. Яны хочуць ісці на выбары. Няхай ідуць. Трэба лю­дзям растлумачыць, каб яны падтрымалі і тых. Гэта ж не галасаванне за прэзідэнта. Гэта выдача білета на тое, каб ты далей прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Таму што, калі ты не збярэш подпісы, цябе ж ніхто не зарэ­гіструе», - адзначыў А.Лукашэнка. "Таму няхай ужо людзі падтрымаюць і іх. А ў дзень галасавання яны вызначацца, за каго галасаваць: або за Лукашэнку, або за апазіцыю". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што за вылучэнне яго ў кандыдаты ў прэзідэнты подпісаў сабрана ўжо дастаткова - звыш 600 тыс., а таму, магчыма, збор подпісаў яго ініцыятыўнай групай варта спыніць. "Давайце параімся, можа, нам проста спыніць цяпер збор подпісаў. Больш за 600 тыс. подпісаў. Навошта людзі, ініцыятыўныя групы будуць хадзіць па дамах і збіраць іх? Калі, дапусцім, чалавек хоча прыйсці і аддаць свой подпіс за дзеючага прэзідэнта, яму не трэба адмаўляць. Калі яны прыйдуць да ўлады і спытаюць, дзе за Лукашэнку можна подпіс паставіць, ім жа, зразумела, скажуць, як гэта зрабіць", – растлумачыў А.Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на той факт, што пры зборы подпісаў у людзей неабходна цікавіцца іх праблемамі і меркаваннямі. «Мы дамаўляліся, што, калі мы ідзём да чалавека і просім яго, каб ён падтрымаў дзеючага Прэ­зідэнта, пытаемся аб праблемах, якія існуюць», – сказаў А.Лукашэнка.

Ён таксама папрасіў праінфармаваць яго аб тым, як у цэлым ідзе перадвыбарная кампанія: «Не толькі што датычыцца мяне, а ў цэлым. Мы – улада, мы адказваем за кра­іну. І гэта для мяне вельмі важна».

Завяршыць уборку

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць запатрабаваў: «Трэба на наступным тыдні завяршыць уборку бульбы. Бу­дзе няправільна, калі пры такіх цэнах і попыце на рынку мы пакінем яе на полі». Паводле слоў Прэзідэнта, уборку кукурузы трэба завяршыць на працягу тыдня.

А.Лукашэнка таксама пацікавіўся станам цэн на бульбу. Цяпер гэта культура экспартуецца па Br1300 за адзін кілаграм. Ёсць просьба з боку шэрагу сельгасарганізацый аб зніжэнні цаны. Аднак кіраўнік дзяржавы ўсумніўся ў мэтазгоднасці зніжэння цаны на бульбу, улічваючы высокі попыт на рынку: «Тое, што не бяруць па гэтай цане, трэба пакласці ў сховішчы і прадаць вясной, зімой, калі заўгодна».

У Капыльскім раёне Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ «Старыца-Агра», якое ў тым ліку займаецца бульбаводствам па інтэнсіўнай тэхналогіі. Валавая вытворчасць бульбы ў гэтай гаспадарцы чакаецца на ўзроўні 8 тыс. 200 т пры ўраджайнасці 410 ц/га, што складае 40% у агульным аб’ёме вытворчасці бульбы ў раёне. Частку ўра­джаю сельгаспрадпрыемства рэалізуе ў Татарстан (РФ). Ад продажу бульбы ў гэтым годзе ААТ «Старыца-Агра» плануе атрымаць каля Br5 млрд. Такім чынам, пацвярджаецца тэзіс, што бульбаводствам займацца выгадна, і гэта культура можа даваць добрую рэнтабельнасць.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць забеспячэння ўмоў захоўвання агародніны і садавіны. Наведваючы нядаўна Нясвіжскі раён, кіраўнік дзяржавы ўжо даваў даручэнні аб неабходнасці знайсці пустуючыя памяшканні пад бульбу, бо за­хоўванне ўра­джаю гэтай культуры ў буртах прыводзіць да страт да 40 %. А.Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніцтва Мінскай вобласці тым, як выконваецца даручэнне. Як далажыў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, падбор памяшканняў пад сховішчы вядзецца інтэнсіўна, а калі недзе і прымяняецца захоўванне ў буртах, то толькі ў якасці часовай меры. «Усе затраты, якія вы панесяце па перавозках, акупяцца», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

Отправить комментарий