Сейчас загружается

ЦВК зарэгістраваў 17 ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 17 ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на маючых адбыцца ў снежні 2010 года выбарах. Такое рашэнне прынята 27 верасня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. У склад ініцыятыўнай групы дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнка ўвайшлі 8403 чалавекі. Кіраўніком зяўляецца Аляксандр Радзькоў.

Удзельнічаць у перадвыбарнай гонцы ў якасці патэнцыяльных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду прадоўжаць таксама старшыня Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка, індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Правальскі, дырэктар даследча-асветнай установы «Рух наперад» Уладзімір Някляеў, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Яраслаў Раманчук, першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў, начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» Сяргей Рыжоў, палітычны аглядальнік газеты «Народная воля» Андрэй Саннікаў, юрысконсульт ПУП «Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча» Аляксей Міхалевіч, дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус, намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія» Рыгор Костусеў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, намеснік старшыні РГА «Хрысціянская дзелавая ініцыятыва» Віталь Рымашэўскі, пенсіянер Міністэрства абароны Мікалай Статкевіч, загадчык лабараторыі ДНУ «Абяднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Іван Кулікоў, пенсіянер Пётр Барысаў і часова не працуючы Сяргей Іваноў. Санітарцы ПУП «Санаторый «Чонкі» Наталлі Старыкавай было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, паколькі ў спісе было толькі 30 чалавек, а неабходна не менш як 100. Акрамя таго, ЦВК адмовіў беспрацоўнаму Ільі Дабратвору, паколькі сама ініцыятыўная група наогул адсутнічае. У спіс ён уключыў толькі самога сябе. Таксама ён яшчэ не дасягнуў 35-гадовага ўзросту і таму не можа стаць кандыдатам у прэзідэнты.

Члены ЦВК актыўна абмяркоўвалі рэгістрацыю самай шматлікай групы (больш за 10 тыс. чалавек) – групы Сяргея Гайдукевіча, паколькі ў яе складзе былі людзі, якія не маюць грамадзянства Беларусі або якія не пражываюць у нашай краіне. Сакратар камісіі Мікалай Лазавік выказаў абурэнне такім падыходам да фарміравання групы, калі ў яе ўключаюць «мёртвых» душ, якія могуць сабраць у выні­ку такія ж «мёртвыя» подпісы. Між тым для фарміравання групы дастаткова нават 100 чалавек. «Навошта гэта пазёрства», – сказаў сакратар. Але ў выніку ЦВК усё ж вырашыў не пазбаўляць старшыню Ліберальна-дэмакратычнай партыі магчымасці ўдзельнічаць у выбарах. Дыскусія разгарнулася і вакол рэгістрацыі групы Уладзіміра Някляева. Згодна з дакументам, ён пастаянна пражываў у Беларусі апошнія 10 гадоў. Аднак паводле паведамленняў шэрага СМІ вядома, што з 1999 года ён доўгі час жыў у Польшчы і Фінляндыі. Сам Уладзімір Някляеў растлумачыў, што гэта былі творчыя камандзіроўкі, і ён не лічыць іх эміграцыяй, паколькі не мяняў грамадзянства. Аднак сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў, што эміграцыя не абавязкова мае на ўвазе натуралізацыю або прыняцце іншага грамадзянства. У выніку камісія ўсё ж вырашыла зарэгістраваць групу, паколькі фармальна няма прычын для адмовы. Нагадаем, што збіраць подпісы ў падтрымку кандыдатаў усе ініцыятыўныя групы пачалі 30 верасня. Стаць кандыдатам у прэзідэнты зможа толькі той, чыя ініцыятыўная група да 29 кастрычніка збярэ не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Кожны выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.

Па 13 лістапада патэнцыяльныя кандыдаты павінны прадаставіць у ЦВК пакет дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата. Рэгістрацыя кандыдатаў прой­дзе з 14 па 23 лістапада, пасля яе заканчэння стануць вядомы прозвішчы тых, хто выйшаў на фінішную прамую. Затым пачнецца перыяд агітацыі і прапаганды.

БелТА.

Previous post

Решение Клецкого районного исполнительного комитета №1299 от 01.10.2010 г. Об определении мест на территории Клецкого района, запрещенных для проведения пикетирования с целью сбора подписей избирателей по выдвижению кандидатов в президенты Республики Беларусь

Next post

Угро преступности мудренее

Отправить комментарий